Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:27 ]  Палестынцы кажуць пра 300 разбураных дамоў у Рафагу


РАФАГ (СЭКТАР ГАЗЫ). Палестынскія ўлады паведамілі, што падчас шасьцідзённай акупацыі лягеру ўцекачоў Рафаг на заходнім беразе ракі Ярдан ізраільскія сілы зьнішчылі каля 300 дамоў. Паводле Ізраілю, было зьнішчана 56 дамоў. Прадстаўнікі Ізраілю гавораць, што апэрацыя ў Рафагу была патрэбная каб выявіць каналы кантрабанды зброі з Эгіпту. Учора ізраільскія войскі пакінулі Рафаг. Паводле прадстаўнікоў палестынскай ўлады, ізраільскія вайскоўцы забілі 28 мірных бяззбройных жыхароў, у тым ліку 12 дзяцей, а таксама 17 узброеных палестынцаў. Ізраільская апэрацыя выклікала асуджэньне па ўсім сьвеце. Некаторыя ізраільскія лідэры і мэдыі таксама паставілі пад сумнеў мэтазгоднасьць такіх дзеяньняў.
XS
SM
MD
LG