Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 12:46 ]  Ізраільскія войскі часткова выведзеныя з Рафаху


ЕРУСАЛІМ Ізраільскія войскі выйшлі з аднаго з раёнаў лягуру палестынскіх уцекачоў Рафах у сэктары Газа. Апошні тыдзень у Рафаху ізраільскія вайскоўцы вялі пошук тэрарыстаў і кантрабанднай зброі. У перастрэлках у гэтым раёне загінулі прынамсі 40 палестынцаў. У некаторых раёнах Рафаху ізраільскія салдаты працягваюць разбураць дамы палестынцаў, падазраваных у датычнасьці да тэрарызму. Паводле дадзеных ААН ў выніку апошняй ізраільскай апэрацыі каля палутара тысяч палестынцаў страцілі жытло.
XS
SM
MD
LG