Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 14:18 ]  У Туркмэністане здымаюць партрэты Ніязава


АШХАБАД: У цэнтры сталіцы Туркмэністану ўлады пачалі здымаць партрэты прэзыдэнта Сапармурата Ніязава. Сёньня была прыбраная бронзавая статуя Ніязава перад сядзібай міністэрства ўнутраных справаў. Карэспандэнт нашага радыё паведаміў, што вялізныя партрэты прэзыдэнта былі зьнятыя ў розных месцах гораду, аднак ня ўсе. Паводле прадстаўніка мэра сталіцы, партрэты Ніязава будуць замененыя плакатамі на палітычныя тэмы. Ніязаў зьяўляецца першым прэзыдэнтам на пост-савецкай прасторы, які ў 99 годзе быў абвешчаны пажыцьцёвым прэзыдэнтам. Да сёньняшняга дня ягоныя партрэты можна было ў Туркмэністане ўбачыць паўсюдна.
XS
SM
MD
LG