Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:00 ]  Генэралы ЗША ўзялі адказнасьць за зьдзекі зь вязьняў


ВАШЫНГТОН. Высокія прадстаўнікі амэрыканскага камандаваньня прызналі, што проціпраўныя дзеяньні вайскоўцаў ЗША ў дачыненьні да вязьняў былі дапушчаныя ня толькі ў Іраку, але і ў Аўганістане, а таксама на базе Гуантанама на Кубе. Даючы сьведчаньні ў вайсковым камітэце Сэнату ЗША генэралы Джон Абізаід і Рыкарда Санчэс узялі на сябе адказнасьць за парушэньні, дапушчаныя пры абыходжаньні зь вязьнямі ў багдадзкай турме Абу-Грайб. Учора амэрыканскі трыбунал у Багдадзе асудзіў капрала Джэрэмі Сывіца да году зьняволеньня, прызнаўшы яго вінаватым у зьдзеках зь вязьняў у турме Абу-Грайб. Сывіц будзе пазбаўлены вайсковага званьня й звольнены з узброеных сілаў ЗША.
XS
SM
MD
LG