Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:56 ]  Ірак: суд над салдатам, вінавачаным у зьдзеках зь вязьняў


БАГДАД. Першы судовы працэс над амэрыканскім вайскоўцам, абвінавачаным у зьдзеках зь вязьняў ірацкай турмы Абу-Грайб, пачнецца сёньня ў Багдадзе. Перад трыбуналам стане 24-гадовы вайсковы паліцыянт Джэрэмі Сывіц. Калі ягоная віна будзе даказаная, Сывіц можа быць асуджаны на 12-месячнае зьняволеньне. Учора інфармацыйнае агенцтва Ройтэр паведаміла, што тры яго супрацоўнікі-іракцы, арыштаваныя ў студзені пры падрыхтоўцы рэпартажу, зазналі прыніжэньняў і зьдзекаў на амэрыканскай вайсковай базе пад Фалюджай. Вайскоўцы кааліцыі адхіляюць гэтыя вінавачаньні. Тым часам у гарадох Нэджэф і Кербэла не спыняюцца баі паміж амэрыканскімі войскамі й аддзеламі шыіцкага лідэра Мактады Ас-Садра. Учора ня менш за восем паўстанцаў былі забітыя й дзесяць параненыя. Паведамляецца таксама пра гібель амэрыканскага пяхотніка ў правінцыі Аль-Анбар у Заходнім Іраку. Міністар абароны ЗША Доналд Рамсфэлд распарадзіўся правесьці ў найбліжэйшыя месяцы перадысьлякацыю з Паўднёвай Карэі ў Ірак 3600 амэрыканскіх вайскоўцаў. Пэнтагон плянуе захаваць у Іраку кантынгент колькасьцю 138 тысяч вайскоўцаў.
XS
SM
MD
LG