ЛЁНДАН. Міністэрства абароны Вялікабрытаніі паінфармавала пра арышт вайскоўца ў сувязі з расьсьледаваньнем справы аб фальшывых фатаграфіях, на якіх нібыта былі зафіксаваныя зьдзекі брытанскіх салдатаў з ірацкіх зьняволеных. Фатаграфіі апублікавала брытанская газэта “Дэйлі мірар”. Вынікам скандалу вакол здымкаў стала адстаўка рэдактара газэты Пірса Моргана.