МАСКВА: Адхілены ад пасады лідэр Аджарыі Аслан Абашыдзэ заявіў, што ён яшчэ мае намер удзельнічаць ў палітыцы ў раёне Каўказу. Аднак ён не ўдакладніў, якую ролю ён бачыць для сябе ў будучыні. Абашыдзэ адзначыў, што палітык ніколі не сыходзіць з палітычнай сцэны, і што ён адчувае вялікую адказнасьць як сябра сям’і, якая цягам некалькіх пакаленьняў адыгрывала выдатную ролю ў жыцьці Аджарыі. Абашыдзэ прыбыў у Маскву пасьля таго, як прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі у войстрай форме запатрабаваў ад аджарскага лідэра падпарадкавацца цэнтральнаму ўраду ў Тбілісі.