Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 14:44 ]  Папа далучыў да ліку сьвятых яшчэ 6" блаславёных"


РЫМ: У часе сёньняшняй цырымоніі ў Ватыкане Папа Ян Павал І І далучыў да ліку сьвятых яшчэ 6 "блаславёных". Сярод іх жанчына, якая лічыцца сымбалем анты-абарцыйнага руху. У 1961 годзе італьянская лекарка Джанна Бэрэтта Молла, маці траіх дзяцей, чацьверты раз зацяжарыла, аднак у міжчасе ў яе быў выяўлены рак маткі. Паратункам для цяжарнай жанчыны магло быць неадкладнае лячэньне і аборт, аднак яна прасіла лекараў, каб ратаваць найперш ейнае ненароджанае дзіцё. Цяжарнасьць была падтрыманая да канца, дзіцё нарадзілася здаровым, аднак Джанна Бэрэтта Молла памерла ў 1962 годзе ва ўзросьце 39 гадоў тыдзень пасьля родаў. Да ліку сьвятых былі таксама далучаныя: заснавальніца харытатыўнай арагнізацыі Інстытуту Дачок Сьвятой Сям’і-Паўля Чэр’ёлі, сьвятар і заснавальнік некалькіх ордэнаў Алойз Арыёнэ, а таксама сьвятар і манах з Лівану Кассаб Аль-Гардзіні. Цягам 25 гадоў свайго пантыфікату Ян Павал І І далучыў да ліку сьвятых 483 чалавекі, а да ліку блаславёных 1330 чалавек.
XS
SM
MD
LG