Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:09 ]  4 забітыя, 17 параненых у баях у Масуле


МАСУЛ. У гэтым ірацкім горадзе ў выніку мінамётнага абстрэлу цэнтру набору ў ірацкае войска былі забітыя прынамсі чатыры чалавекі, 17 чалавек былі параненыя. Працягваецца ўзброенае супрацьстаяньне ў гарадах Кербэла й Нэджэф. У Кербэле ў сутыкненьнях з амэрыканскімі вайскоўцамі сёньня загінулі прынамсі два ўзброеныя прыхільнікі шыіцкага лідэра Мактады Ас-Садра. У Нэджэфу гэтаксама забіты некалькі іракцаў, дзесяткі чалавек параненыя. Часткова разбураная шыіцкая сьвятыня - мячет імама Алі. У горадзе Амарах на поўдні Іраку ўчора адбыўся напад на брытанцаў – прынамсі 16 нападнікаў былі забітыя.
XS
SM
MD
LG