СЭЎЛ. Прэзыдэнт Паўдзённай Карэі папрасіў прабачэньня ў народу за двухмесячны палітычны крызыс у краіне, зьвязаны зь ягоным адхіленьнем ад улады. Вярхоўны Суд адмяніў вынесенае ў сакавіку рашэньне парлямэнту аб імпічмэнце кіраўніку дзяржавы – яго абвінавачвалі ў карупцыі і парушэньні выбарчага заканадаўства.
Выступаючы па тэлебачаньні прэзыдэнт Паўдзённай Карэі Но Му Хен сказаў наступнае:
“Вэрдыкт Вярхоўнага суду, я лічу, не здымае з мяне частковай – палітычнай і маральнай – адказнасьці за крызыс у краіне. “
Гэта быў Но Му Хен, які вярнуўся да выкананьня абавязкаў прэзыдэнта Паўдзённай Карэі.