БЕЛГРАД. У Белградзе сёньня паўстаў перад судом Міларад Лукавіч, галоўны падазроны ў забойстве прэм’ер-міністра Сэрбіі Зорана Джынджыча летась у сакавіку. Міларад Лукавіч, вядомы як “лэгіянэр”, папрасіў у суда 45 дзён на тое, каб падрыхтаваць сваю абарону. Аднак старшыня суду Марко Кляевіч адклаў працэс да 10 чэрвеня. Былі камандзір спэцыяльнага атраду паліцыі Лукавіч здаўся паліцыі на мінулым тыдні. Яго гэтаксама абвінавачваюць ў датычнасьці за забойства былога сэрбскага прэзыдэнта Івана Стамболіча ў 2000 годзе, і ў спробе забойства ў 1999 годзе Вака Драсковіча, цяперашняга міністра замежных справаў Сэрбіі.