ВАРШАВА. Польская паліцыя прызнала, што памылкова ўжыла баявыя патроны замест гумовых куляў пры разгоне ўчорашніх студэнцкіх хваляваньняў у горадзе Лодзь. Падчас сутычак паміж паліцыяй, студэнтамі і ўзброенымі бандытамі быў забіты адзін чалавек і каля 70 паранена. Двое кіраўнікоў гарадзкой і кіраўнік ваяводзкай паліцы ў Лодзі падалі ў адстаўку.