Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:50 ]  Працягваецца скандал вакол зьдзекаў зь ірацкіх палонных


ВАШЫНГТОН. Працягваецца скандал вакол зьдзекаў зь ірацкіх палонных у вайсковых турмах кааліцыі ў Іраку. Міністэрства абароны ЗША даслала Кангрэсу новыя фотаздымкі, дзе амэрыканскія вайскоўцы зьдзекуюцца са зьняволеных. У Лёндане былы міністар замежных справаў Вялікай Брытаніі Робін Кук заклікаў брытанскі ўрад апублікаваць справаздачу Міжнароднага Камітэту Чырвонага Крыжа аб катаваньнях у вайсковых турмах кааліцыі ў Іраку. Урад Вялікай Брытаніі прызнаў, што атрымаў інфармацыю пра зьдзекі зь ірацкіх зьняволеных яшчэ ў лютым сёлета.
XS
SM
MD
LG