Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:45 ]  Інаўгурацыя Пуціна


МАСКВА У Крамлі сёньня адбылася цырымонія інаўгурацыі (уступленьня на пасаду) прэзыдэнта Расеі Уладзімера Пуціна. Пуцін прыняў прэзыдэнцкую клятву на спэцыяльна падрыхтаваным асобніку Канстытуцыі Расеі і выступіў з прамовай (Пуцін: ) "У Расеі кіраўнік дзяржавы адказваў і будзе адказваць за ўсё. Гэта па-ранейшаму так. Але сёньня, глыбока разумеючы меру ўласнай асабістай адказнасьці, хачу падкрэсьліць – посьпех і росквіт Расеі ня могуць і не павінны залежыць ад аднаго чалавека" Пуцін таксама заявіў, што толькі свабодныя людзі ў свабоднай краіне могуць быць пасьпяховымі. Гэта аснова эканамічнага росту Расеі, і яе палітычнай стабільнасьці. Уладзімер Пуцін перамог на прэзыдэнцкіх выбарах у сакавіку, ён неаднаразова заяўляў, што ня будзе імкнуцца ўносіць канстытуцыйныя зьмены, якія могуць дазволіць яму вылучацца на трэці тэрмін.
XS
SM
MD
LG