Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:13 ]  Ці вінаваты Мілошавіч у генацыдзе?


ГААГА Пракуроры міжнароднага трыбуналу сёньня заклікалі не здымаць абвінавачваньні ў генацыдзе супраць былога прэзыдэнта Сэрбіі Слабадана мілошавіча. Галоўны абвінаваўца Карла Дэль Понтэ заявілі, што прадстаўленых суду матэрыялаў дастаткова, каб даказаць, што ў Мілошавіча былі скіраваныя да генацыду намеры, якія прывялі да ваенных злачынстваў у Босьніі. Былы кіраўнік Сэрбіі абараняе сябе ў судзе сам. Прапанова адхіліць абвінавачваньне ў генацыдзе была вылучаная групай адвакатаў, прызначаных дапамагаць яму абараняцца.
XS
SM
MD
LG