Н’Ю-ЁРК. Былога паплечніка Усамы бін Лядэна Мамду Махмуда Саліма амэрыканскі суд прысудзіў да 32 гадоў зьняволеньня за напад на турэмнага ахоўніка ў 2000 годзе, у выніку якога ахоўнік асьлеп і быў часткова паралізаваны. У той жа час Салім знаходзіўся пад арыштам у падазрэньні ў арганізацыі тэрарыстычных нападаў на амбасады ЗША у Кеніі і Танзаніі ў 1998 годзе.