Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:18 ]  Салегу наўрад ці даручаць апэрацыю ў Фалуджы


ВАШЫНГТОН. Былы садамаўскі генерал, які ўвайшоў на чале ірацкіх падраздзяленьняў у Фалуджу, не ўпаўнаважаны ўзяць на сябе кантроль над горадам. Пра гэта заявіў старшыня Аб’яднанага камітэту начальнікаў штабоў войска ЗША Рычард Майерс. Ён таксама дадаў, што генералу Салегу наўрад ці даручаць міратворчую апэрацыю ў горадзе. Амэрыканскі генерал дадаў, што амэрыканскія марскія пэхацінцы не сыходзяць ад Фалуджы. Учора ірацкі генерал Салег заявіў, што ніякіх замежных вайскоўцаў у Фалуджы ня будзе, і гэтая інфармацыя супярэчыла таму, пра што казала раней амэрыканскае камандаваньне. Генеральны сакратар ААН Кофі Анан заявіў, што чакае, што Рада Бясьпекі ААН прыме новую рэзалюцыю, якая ўпаўнаважыць шматнацыянальныя сілы застацца ў Іраку пасьля таго, як іракцам будзе перададзеная ўлада 30 чэрвеня. Выступаючы па амэрыканскім тэлебачаньні, Кофі Анан сказаў, што такая рэзалюцыя заахвоціць ўрады розных краінаў далучыцца да міжнародных намаганьняў у стабілізацыі сытуацыі ў Іраку. Генеральны сакратар ААН сказаў, што ЗША вядуць дыпляматычныя перамовы з Францыяй, Нямеччынай і Расеяй, краінамі, якія не падтрымалі вайну ў Іраку. Кофі Анан ня лічыць, што гэтыя тры краіны ў блізкім часе дашлюць свае войскі ў Ірак.
XS
SM
MD
LG