Новыя ірацкія сілы бясьпекі, заснаваныя для падтрыманьня парадку ў Фалуджы, узялі кантроль некалькіх важных аб’ектаў вакол цэнтра горада, які застаецца ў руках паўстанцаў. Адначасова ў сувязі з пагадненьнем адтуль былі вывезеныя амэрыканскія вайскоўцы.
Новыя ірацкія сілы бясьпекі маюць пакуль 1000 службоўцаў, большасьць з іх – былыя ірацкія салдаты з Фалуджы і прыгарадаў.
Супрацьстаяньне ў Фалуджы працягваецца болей за тры тыдні пасьля таго як паўстанцы тут забілі і расчлянілі чатырох цывільных амэрыканцаў.
Кіраўнік Цэнтральнага камандаваньня генэрал Джон Абізаід ўчора заявіў, што новыя ірацкія сілы бясьпекі будуць заставацца пад камандаваньнем кааліцыі:
"Мы маем цяпер спрыяльную магчымасьць разбудаваць ірацкія сілы бясьпекі з элемэнтаў былой ірацкай арміі, якія будуць працаваць пад камандаваньнем сілаў кааліцыі.”
-- сказаў генэрал Джон Абізаід.
Амэрыканскае камандаваньне паведаміла, што іх сілы не пакінулі Фалуджу і будуць працягваць апэрацыі па раззбраеньні паўстанцаў