ДАМАСК. Паступаюць праведамленьні пра сэрыю моцных выбухаў ў Дамаску.Сірыйскае тэлебачаньне паведамляе пра сутычку сілаў бясьпекі краіны з групай тэрарыстаў. Выбухі й кулямётныя чэргі чулі ў тым раёне сірыйскай сталіцы, дзе знаходзяцца прадстаўніцтва Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў, а таксама амбасады Канады, Вялікай Брытаніі й Ірана. Відавочцы паведамляюць, што гэты раён ачэплены вайскоўцамі.