Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:48 ]  Сустрэча Кучма-Саакашвілі


КІЕЎ Сёньня адбыўся візіт прэзідэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі ва Ўкраіну. Тэмамі яго перамоваў з украінскім прэзідэнтам Леанідам Кучмам былі двухбаковыя адносіны, а таксама ўмацаваньне міждзяржаўнага саюзу пяці дзяржаваў ГУУАМ, у якім зараз старшынюе Грузія. На выніковай прэсавай канфэрэнцыі абодва лідэры выказаліся за найхутчэйшую перадачу ўлады ў Іраку цывільнаму ўраду і за цэнтральную ролю ААН у працэсе адбудовы Іраку. Кучма і Саакашвілі заявілі, што ўкраінскія і грузінскія войскі застануцца ў Іраку да завяршэньня міратворчай місіі. Падчас прэсавай канфэрэнцыі Леанід Кучма выказаўся па ўнутрыпалітычных пытаньнях, сказаўшы, што ня хоча прагназаваць вынікі прэзідэнцкіх выбараў, якія адбудуцца 31 кастрычніка. Паводле Кучмы ў стратэгічным пляне ў цяперашняй украінскай улады няма супярэчнасьцяў з апазіцыяй. “Тым болей , што ў свой час лідэр апазіцыі Віктар Юшчанка называў мяне “бацькам” – дадаў украінскі прэзідэнт. Нядаўна прапрэзідэнцкая большасьць Вярхоўнай Рады вылучыла сваім адзіным кандыдатам на прэзідэнта прэмьер-міністра Віктара Януковіча.
XS
SM
MD
LG