БАГДАД. Сёньня у некалькіх гарадох Іраку адбыліся ўзброеныя напады і выбухі мінаў.
Калі Багдаду на міне падарваўся пасажырскі аўтобус,14 чалавек загінулі, 20 параненыя. У выніку ракетнага абстрэлу амэрыканскай ваенай базы пад Багдадам загінулі 5 амэрыканскіх салдатаў, яшчэ двое вайскоўцаў ЗША былі забітыя каля гораду Кут. У Багдадзе сёньня ж адбыўся выбух на рынку ў шыіцкім раёне - загінула прынамсі 13 іракцаў, каля 30 параненыя. Тры ірацкія паліцэйскія былі забітыя сёньня ў выніку выбуху замінаванага аўтамабіля побач з амэрыканскай вайсковай базай у Тыкрыце. Сёньня ж моцны выбух адбыўся на голоўным нафтавым тэрмінале ў гарадзе Басра.