ТБІЛІСІ. Былы кіраўнік Лічыльнай палаты Грузіі Сулхан Малашвілі затрыманы паводле падазрэньняў у злоўжываньнях службовым становішчам і крадзяжы дзяржаўных грошай. Малашвілі адмаўляе сваю віну.
Шмат грузінскіх чыноўнікаў былі затрыманыя ад мінулага лістападу, калі ў выніку гэтак званай “Рэвалюцыі ружаў” да ўлады ў Грузіі прыйшоў новы ўрад, які абяцаў змаганьне са злачыннасьцю і карупцыяй.