Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:53 ]  Прэм'ер Гішпаніі хоча адклікаць з Іраку гішпанскі кантынгент " як мага хутчэй"


МАДРЫД: Новы прэм’ер Гішпаніі Хозэ Запатэра паведаміў, што ён загадаў гішпанскаму кантынгенту пакінуць Ірак як мага хутчэй. Паводле Запатэра , ён даручыў міністру абароны Хозэ Бона зрабіць усё магчымае, каб 1300 гішпанскіх вайскоўцаў вярнуліся з Іраку хутка і бясьпечна. Учора Запатэра прынёс прыягу пасьля таго, як ягоная сацыялістычная партыя перамагла на выбарах 14 сакавіка. Раней Запатэра заяўляў, што адкліча гішпанскі кантынгент з Іраку калі да 30 чэрвеня ўлада у Іраку ня будзе перададзеная ААН.
XS
SM
MD
LG