Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:32 ]  Хамас прыгразіў Ізраілю помстай за забойства свайго лідэра


ГАЗА: Сябры іслямскага руху Хамас прыгразілі Ізраілю помстай за ўчорашняе забойства свайго лідэра Абдэля Азіза Рамцісі. Дзесяткі тысячаў палестынцаў ўзялі ўдзел у пахавальнай цырымоніі. Прэм’ер Ізраілю Арыель Шарон заявіў, што падобныя атакі супраць тых, каго ён назваў “лідэрамі тэрарыстычнай арганізацыі” будуць працягвацца. Затое прадстаўнік палестынскага кабінэту Хасан аль-Хатыб асудзіў забойства: “ Выбар часу забойства невыпадковы, паколькі гэта адбылося адразу пасьля візыту Шарона ў Вашынгтон. Мы лічым, што амэрыканская падтрымка правых сілаў ў Ізраілю, а таксама габрэйскіх пасяленцаў падштурхнула ізраільскі ўрад да жорсткіх актаў гвалту, забойстваў і экстрэмальных дзееньняў ў дачыненьні да палестынцаў”. Забойства Ранцісі, які быў уцягнуты ў мірны працэс званы “ дарожнай мапай” выклікала крытыку ў сьвеце. Генеральны сакратар ААН Кофі Анан заклікаў Ізраіль неадкладна адмовіцца ад практыкі пазасудовых забойстваў. Прадстаўнік Эўразьвязу заявіў, што такія дзееньні пярэчаць міжнароднаму праву. Расея адзначыла, што Ізраіль мае права на самаабарону, але ён павінен дзейнічаць у рамках міжнароднага права. Паводле Вашынгтону, Ізраіль павінен улічваць наступствы такіх крокаў.
XS
SM
MD
LG