ВАНА.ПАКІСАН: Сілы пляменных лідэраў распачалі сёньня каля мяжы з Афганістанам пошукі прыхільнікаў Аль-Кайды. У часе аперацыі ў правінцыі Вазірыстан у якой задзейнічаны 2 тысячы чалавек затрымана двух замежнікаў і пяць мясцовых жыхароў, якія далі прытулак сябрам Аль-Кайды. У мінулым месяцы буйнамаштабную анты-тэрарыстычную аперацыю ў гэтай правінцыі правяла пакістанская армія. У выніку аперацыі загінулі 120 чалавек, у тым ліку 48 вайскоўцаў. Праўдападобна ў гэтым раёне хаваецца чалавек нумар 2 у Аль-Кайдзе-Айман Аль-Завагіры.