Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:54 ]  Падоўжаны тэрмін службы ў Іраку для 20000 салдат ЗША


Міністар абароны ЗША Доналд Рамсфэлд паведаміў, што ён прадоўжыў на 90 дзён тэрмін знаходжаньня ў Іраку для 20 тысячаў амэрыканскіх вайскоўцаў, якія павінны былі неўзабаве вярнуцца дадому. Цяпер у Іраку знаходзіцца 135 тысячаў амэрыканскіх салдат. Прадстаўнік амэрыканскага Генштаба Рычард Маер сёньня паведаміў, што кіраўнікі вайсковага кантынгенту ЗША ў Іраку папрасілі дадатковых паўнамоцтваў. Гэта патрэбна для спыненьня хвалі гвалту ў Іраку і паляпшэньня сытуацыі ў галіне бясьпекі. Тым часам сёньня ў Багдадзе невядомымі быў застрэлены іранскі дыплямант.
XS
SM
MD
LG