Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:52 ]  Асама Бін Лядэн зьвярнуўся да эўрапейцаў


Эўрапейскія краіны адрынулі прапанову аб перамір’і, якая ўтрымліваецца ў аўдыёзапісе, як мяркуецца, Асамы Бін Лядэна. Кіраўнік Эўрапейскай Камісіі Рамана Продзі, а таксама прадстаўнікі ўрадаў Італіі і Вялікабрытаніі заявілі, што краіны Эўропы ні пры якіх умовах не пойдуць на саступкі тэрарыстам. Ў аўдыёзапісе, які прадэманстравалі арабскія тэлеканалы, чалавек, які назваў сябе Бін Лядэнам, сказаў: “Расправа з эўрапейцамі 11-ага сакавіка ў Гішпаніі была помстай за іх дзеяньні ў Іраку і ў Аўганістане, а забойства амэрыканцаў 11 верасьня 2001 году – за іх падтрымку Ізраіля і напад на Арабскую паўвыспу”. У ЦРУ ЗША выказалі дапушчэньне, што гэты запіс аўтэнтычны.
XS
SM
MD
LG