За апошнія суткі ў Чачні было забіта ў сутычках з паўстанцамі 10 расейскіх салдат, паведамілі ў прамаскоўскай адміністрацыі ў Грозным.
Яшчэ 5 чалавек параненыя.
Расейскія самалёты і артылерыя сёньня абстралялі горныя раёны на поўдні Чачні. Больш за 200 чачэнцаў былі арыштаваныя паводле падазрэньня ў сувязях з паўстанцамі.