Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:22 ]  Прэм’ер-міністар Ізраілю выпраўляецца ў ЗША


ЕРУСАЛІМ. Прэм’ер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон заявіў, што асноўныя габрэйскія паселішчы на Заходнім беразе Ярдану будуць захаваныя. Гэтую заяву Шарон зрабіў напярэдадні паездкі ў Вашынгтон, дзе ён праінфармуе прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша пра пляны дэмантажу паселішчаў у паласе Газа. Учора ў часе сустрэчы з прэзыдэнтам Эгіпту Хосьні Мубаракам, Джордж Буш падкрэсьліў, што ізраільскі плян ня можа замяніць міжнародны мірны плян “дарожная мапа”.
XS
SM
MD
LG