Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш сёньня прыняў кіраўніка Эгіпту Хосьні Мубарака.
Два лідэры абмеркавалі сытуацыю ў Іраку.Мубарак выказаў сваю сур’ёзную занепакоенасьць ростам гвалту ў гэтай краіне. Паводле Джорджа Буша, сытуацыя ў Іраку паляпшаецца.
Гаворачы пра палестына-ізраільскі канфлікт кіраўнікі ЗША і Эгіпту сказалі, што яны віталі б вывад ізраільскіх войскаў з Паласы Газа, што прапанаваў прэм’ер Арыэль Шарон.
Аднак гэта ня можа замяніць прапанаваны ЗША міратворчы плян Дарожная мапа, які павінен прывесьці да стварэньня палестынскай дзяржавы,-- зазначыў Джордж Буш.
Пасьля свайго Вяртаньня ў Вашынгтон Буш будзе мець сустрэчу з ізраільскім лідэрам Шаронам.