Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:50 ]  У Іраку выкрадзеныя 7 грамадзянаў Кітаю


АМАН. Ірацкія ваяўнікі пагражаюць забіць захопленых імі трох японскіх цывільных грамадзян, калі Японія ня выведзе свае войскі з Іраку, і амэрыканскага грамадзяніна, калі амэрыканскія войскі ня выйдуць з Фалуджы. Відэа са здымкамі захопленага амэрыканца паказаў тэлеканал аль-Джазіра. Акрамя таго, зьніклымі бязь вестак лічацца два амэрыканскіх салдаты, канадзец, палестынец і два ахоўнікі нямецкай амбасады. Учора быў вызвалены брытанскі грамадзянін Гары Тылі, якога захапілі на мінулым тыдні ў горадзе Насырыя. Аль-Джазіра таксама паказала відэакасэту на якой ірацкія ваяўнікі вызваляюць дзевяць замежнікаў. Паводле тэлеканалу гэта былі кіроўцы грузавікоў – тры пакістанцы, два туркі і па адным грамадзяніне Нэпалу, Індыі, Ірану й Філіпінаў. На відэакасэце чалавек у масцы гаворыць, што кіроўцаў вызвалілі пасьля таго, як тыя абяцалі не працаваць болей на акупацыйныя сілы. Тым часам, стала вядома, што выкрадзеныя 7 грамадзянаў Кітаю. Паводле афіцыйнага агенцтва КНР “Сіньхуа”, іх захапілі ўзброеныя людзі ў цэнтральнай частцы Іракуц.
XS
SM
MD
LG