Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:55 ]  Харватыю заклікалі выдаць Гатовіну ў Гаагу


Вялікабрытанія сёньня заклікала Харватыю палепшыць сваё супрацоўніцтва з Гааскім трыбуналам у справе вайсковых злачынстваў. Гэта патрэбна дзеля далейшага руху заяўкі Харватыі на сяброўства ў Эўразьвязе. Прадстаўнік брытанскага ўраду Дэніс Мак-Шэйн заявіў прадстаўніку Харватыі, што Брытанія не падтрымае сяброўства гэтай краіны ў Эўразьвязе, калі тая не перадасьць у Гааскі суд галоўных падазраваных ў вайсковых злачынствах, у тым ліку генэрала Антэ Гатовіну. У 1995 годзе пад час вайны ў Харватыі Гатовіна аддаў загад забіць 150 мясцовых сэрбаў. Мак-Шэйн мяркуе неверагодным, што немагчыма знайсьці Гатовіну, пра што заяўляе харвацкі ўрад. Брытанію падтрымала Галяндыя, адмовіўшыся ратыфікаваць Дамову пра асацыяванае сяброўства Харватыі ў Эўразьвязе.
XS
SM
MD
LG