Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:14 ]  Японія не выведзе свае войскі з Іраку


Японскі ўрад заявіў, што ён не мае плянаў вываду сваіх войскаў з Іраку. Гэтага патрабуюць ірацкія паўстанцы, якія захапілі трох японскіх закладнікаў і пагражаюць спаліць іх жыўцом, калі Японія не выведзе свой паўтысячны міратворчы кантынгент з Іраку. Прэм’ер Японіі Каізумі правёў тэрміновыя кансультацыі з іншымі прадстаўнікамі ураду з мэтай выпрацоўкі стратэгіі выхаду з сытуацыі. Сярод японскіх закладнікаў адна жанчына. Апошнім часам паўстанцы ў Іраку выкралі 13 іншаземцаў: апрача японцаў два араба з Ізраіля, адзін канадзец ды сем карэйскіх хрысьціянскіх місіянэраў. Грамадзяне паўдзённай Карэі ўчора былі вызваленыя. Афіцыйны Сэул рэкамэндаваў сваім грамадзянам устрымацца ад паездак у Ірак.
XS
SM
MD
LG