Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:11 ]  ЗША ня спыняць падтрымкі Ізраілю


Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл заявіў, што Злучаныя Штаты не зьбіраюцца зьмяншаць матэрыяльнай падтрымкі Ізраілю з-за будаўніцтвам ім ахоўнай сьцяны вакол палестынскага раёна на Заходнім беразе Ярдану. Нягледзячы на пэўную занепакоенасьць ўрада ЗША тым, што сьцяна заходзіць на палестынскія тэрыторыі, Вашынгтон упэўнены, што Ізраіль мае права на яе будаўніцтва,-- заявіў Колін Паўэл пад час слуханьняў у амэрыканскім сэнаце. Ізраіль заяўляе, што ахоўная сьцяна на Заходнім беразе павінна засьцерагчы яго ад тэрарыстычных атакаў з боку палестынцаў.
XS
SM
MD
LG