Генэральны сакратар НАТО Ян дэ Гоп Схэфер сёньня сустрэнецца з прэзыдэнтам Уладзімірам Пуціным і іншымі кіраўнікамі Расеі.
Бакі абмяркуюць занепакоенасьць Расеі пашырэньнем НАТО.
Учора міністар абароны Расеі Сяргей Іваноў у публікацыі ў газэце New York Times адзначыў, што Масква ня можа заплюшчваць вочы на тое, што паветраныя базы НАТО наблізіліся да межаў Расеі.
Генэральны сакратар НАТО таксама зьбіраецца ўзьняць пытаньне пра прыпыненьне Расеяй выкананьня абавязацельства закрыць свае вайсковыя базы ў Грузіі.