ВЕНА. Іран зьбіраецца пачаць будаўніцтва рэактару на цяжкой вадзе. Як паведамляюць дыпляматы ў штаб-кватэры МАГАТЭ ў Вене, будаўніцтва пачнецца ў чэрвені ў горадзе Арак. Афіцыйны Тэгеран заяўляе, што рэактар прызначаны дзеля дасьледчых мэтаў. Спэцыялісты, аднак, адзначаюць, што рэактары такога тыпу выкарыстоўваюцца і дзеля атрыманьня збройнага плютонію.