Дзярждэпартамэнт ЗША выказаў сумнеў у сумленнасьці судовага працэсу над расейскім навукоўцам Ігарам Суцягіным, які абвінавачваецца ў шпіянажы на карысьць ЗША.
Прэсавы сакратар Дзярждэпартамэнта Адам Эрэлі зазначыў, што на думку Вашынгтона закрыты працэс праходзіць з парушэньнем судовых стандартаў.