Амбасада ЗША ў Баўгарыі паведаміла, што сёлета ўпершыню пройдуць вайсковыя вучэньні амэрыканскіх і баўгарскіх узброеных сілаў. Манэўры пройдуць у ліпені-жніўні.
Апрача баўгарскіх вайсковых сілаў у іх прыме ўдзел 1 100 амэрыканскіх салдат.
На мінулым тыдні Баўгарыя стала сябрам НАТО.