ПРЫШЦІНА Нямецкія войскі застануцца ў Косаве, пакуль у краі ня будуць адноўленыя парадак і бясьпека – заявіў нямецкі міністар абароны Пэтэр Струк, які сёньня прыехаў у Косава. З усіх краінаў НАТА Нямеччына накіравала ў Косава самы вялікі вайсковы кантынгэнт – 3800 салдатаў.