Паводле расейскіх інфармацыйных агэнцыяў, начальнік аховы Аслана Масхадава Шаа Турлаеў здаўся сёньня ўладам. Ён заявіў, што зрабіў гэта пасьля таго, як у сакавіку склалі зброю два іншых памочнікі Масхадава – Магамед Хамбіеў і Барыс Агаміраў. Прадстаўнік расейскіх войскаў на Паўночным Каўказе Ільля Шабалкін заявіў, што Турлаеў можа быць вызвалены ад адказнасьці, калі будзе даказана, што ён ня мае дачыненьня да тэрактаў, забойстваў альбо выкраданьняў людзей.