Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:48 ]  ЗША замарозілі фінансавую падтрымку Сэрбіі


Злучаныя штаты замарозілі сваю шматмільёную фінансавую падтрымку Сэрбіі. Называючы прычыны гэтага рашэньня, Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл заявіў, што Сэрбія недастаткова супрацоўнічае з міжнародным трыбуналам у Гаазе. Учора парлямэнт Сэрбіі прыняў рашэньне пра матэрыяльную дапамогу асобам, якія перасьледуюцца міжнароднысм судом у Гаазе. Сума замарожанай дапамогі – каля 25 мільёнаў даляраў. Дзярждэпартамэнт паведаміў, што не будзе спыненая гуманітарная дапамога, падтрымка разьвіцьця дэмакратыі. Косава і Чарнагорыя будуць працягваць атрымліваць амэрыканскую дапамогу. ЗША заклікалі Бялград перадаць у гааскі трыбунал усіх падазроных у злачынствах, у тым ліку генэрала Ратка Младзіча.
XS
SM
MD
LG