Краіны АПЕК вырашылі скараціць продаж нафтавай сыравіны, нягледзячы на значны рост кошту на яе, які дасягнуў самага вялікага узроўню за апошнія 13 гадоў.
Аб’ём продажу нафты будзе скарочаны на 4 адсоткі.
Большасьць краін-імпарцёраў нафты заклікалі АПЕК захаваць цяперашнія квоты на продаж нафты. У прыватнасьці, ЗША выказалі расчараваньне гэтым рашэньнем АПЕК.