Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:38 ]  Новы закон ў Расеі: 30 сутак за кратамі без абвінавачаньня.


МАСКВА: Дзярж-дума Расеі прыняла закон, які дазваляе міліцыі затрымліваць без абвінавачаньня западозраных у злачынствах, у тым ліку ў тэрарызьме, да 30 сутак. Гэта тычыцца таксама людзей абвінавачаных у забойствах палітычных дзеячоў і бандытызьме. Пасьля прыняцьця закону спікэр Дзярж-думы Барыс Грызлоў заявіў: "Гэты закон на шмат болей дэмакратычны, чым тыя правілы, якія дзейничали дагэтуль., у прыватнасьці датычныя шэсьціяў, дэманстрацыяў, сходаў. Цяпер яны магчымыя пасьля праінфармаваньня ўладаў, а не пасьля атрыманьня іхнага дазволу. Гэты значыць, што тыя грамадзкія групы, якія хочуць правесьці нейкія мерапрыемствы, павінны толькі паведаміць пра іх". Перш чым увайсьці ў сілу, закон павінен яшчэ быць ухвалены вышэйшай палатай расейскага парляменту і падпісаны прэзыдэнтам. Раней, Дзярж-дума прыняла закон, які абмяжоўвае права грамадзянаў на публічныя пратэсты. У прыватнасьці, нібыта з прычыныў бясьпекі, нельга арганізаваць акцяі пратэсту каля будынку парляменту, прэзыдэнцкай сядзібы, міністэрстваў і амбасадаў.
XS
SM
MD
LG