ТАШКЭНТ Сёньня раніцай ва Ўзьбэкістане адбыўся чарговы тэракт – выбух каля паста ДАІ каля Ташкэнту. Загінулі два тэрарысты-самазабойцы. Выбухам былі забітыя тры міліцыянеры.
Пасьля гэтага на пост напалі невядомыя. Міліцыя забіла васьмех нападнікаў.
Пазьней каля Ташкенту ўзбэцкія спэцслужбы блякавалі групу асобаў, якія напалі на пост ДАІ. У перастрэлцы загінулі яшчэ тры байца спэцназу. 20 баявікоў, ня здолеўшы прарваць блякаду , падарвалі сябе.
Учора ў Ташкенце і ў Бухары ў выніку выбухаў загінулі прынамсі 19 чалавек і каля 30 былі параненыя.
Генеральны пракурор Ўзбэкістану Рашыд Кадыраў усклаў адказнасьць за тэракты на ісламскіх экстрэмістаў.