ТАШКЭНТ Сёньня раніцай ва Ўзьбэкістане адбыўся чарговы тэракт – выбух каля паста ДАІ каля Ташкэнту. Пасьля выбуху невядомыя абстралялі міліцыянераў. Ёсьць параненыя.
Пазьней каля Ташкенту ўзбэцкія спэцслужбы блякавалі групу асобаў, якія напалі на пост ДАІ. У перастрэцы быў забіты амонавец і выпадковы мінак, некалькі чалавек былі пераненыя.
Учора ў Ташкенце і ў Бухары ў выніку выбухаў загінулі пранамсі 19 чалавек.
Генеральны пракурор Ўзбэкістану Рашыд Кадыраў усклаў адказнасьць за тэракты на “Ісламскі рух Ўзьбэкістану”.