Косаўкі прэм’ер Байрам Рэджэпі разам з прадстаўнікамі адміністрацыі ААН сёньня прыняў удзел у цырымоніі пачатку аднаўленьня сэрбскіх дамоў у Прышціне, спаленых пад час міжэтнічных сутычак у Косаве на пазамінулым тыдні.
Рэджэпі паведаміў, што аднаўленчыя працы ў сталіцы Косава зоймуць два тыдні, але па ўсёй правінцыі яны зоймуць нашмат болей часу.
Пад час міжэтнічных сутычак у Косаве было спалена 30 сэрбскіх праваслаўных цэркваў, разбурана сем вёсак, загінула 28 чалавек і было паранена 600.
У правінцыю накіраваныя дадатковыя міратворчыя сілы НАТО.