Пхэньнян. Радыё Паўночнай Карэі паведаміла пра адмову ураду КНДР выканаць патрабаваньне ЗША пра “поўнае, кантраляванае і беспаваротнае спыненьне” ядзерных праграмаў Пхэньяну.
КНДР назвала гэтыя патрабаваньні Вашынгтону плянам ЗША зрынуць сацыялістычную сыстэму краіны пасьля ліквідацыі яе ядзернага шчыта.
Шасьцібаковыя перамовы пра ядзернае раззбраеньне Паўночнай Карэі, якія прайшлі ў мінулым месяцы, скончыліся безвынікова.