Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:29 ]  Завершыўся саміт Эўразьвязу


БРУСЭЛЬ. Лідэры Эўразьвязу завершылі двухдзённы саміт. Прэзыдэнт Эўрапарляменту Пат Кокс заявіў, што ў пытаньні эўрапэйскай Канстытуцыі наступіў прарыў і лідэры 25 краінаў згадзіліся закончыць абмеркавньне тэксту Канстытуцыі да 17 чэрвеня сёлета. Лідэры 25 краінаў абмеркавалі таксама пытаньні ўмацаваньня эканомікі і каардынацыі зьнешняй палітыкі. Яны падрыхтавалі сумесныя заявы аб сытуацыі ў Косаве, Афганістане і Іраку. Лідэры Эўразьвязу хочуць атрымаць ад кіраўніцтва этнічных альбанцаў гарантыі, што міжэтнічныя хваляваньні, якія мелі месца на мінулым тыдні-болей не паўторацца. Адносна Аўганістану Эўразьвяз выказваецца за правядзеньне там свабодных і справядлівых выбараў. У пытаньні Іраку лідэры Эўразьвязу лічаць, што большую ролю ў гэтай краіне павінна адыгрываць ААН.
XS
SM
MD
LG