У сталіцы Бэльгіі сёньня адкрыецца двухдзённы саміт кіраўнікоў краінаў Эўразьвязу. Ён будзе прысьвечаны тэме барацьбы з тэрарызмам у сувязі з тэрактамі 11 сакавіка ў Мадрыдзе.
Кіраўнікі краінаў Эўразьвязу маюць намер прызначыць каардынатара антытэрарыстычнай палітыкі арганізацыі і дамовіцца аб больш шчыльным супрацоўніцтве ў галіне абмену выведнай інфармацыяй наконт пагрозаў тэрарызму.
Акрамя таго лідэры краінаў вернуцца да тэмы прыняцьця новай Канстытуцыі Эўразьвязу, які з травеня будзе ўключаць 25 краін.