Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:34 ]  Расейскі дыплямат, затрыманы ў Катары, вярнуўся ў Расею


МАСКВА Сёньня з Катару ў Маскву вярнуўся Аляксандар Фяцісаў - першы сактарар амбасады Расеі ў Катары. Ён быў адным з падазраваных у датычнасьці да забойства аднаго з лідэраў чачэнскага супраціву Зэлімхана Яндарбіева. З канца лютага Фяцісаў знаходзіўся на тэрыторыі амбасады пад хатнім арыштам. Два іншых расейца, супрацоўнікі расейскіх спэцслужбаў, падазраваных у забойстве Яндарбіева, застаюцца з катарскай турме. Учора адбылася тэлефоная размова паміж прэзідэнтам Расеі Ўладзімерам Пуціным і эмірам Катару шэйхам Хамадам бэн Халіфай Аль-Тані. Тэмаю размовы быў лёс затрыманых расейцаў. Учора расейскія ўлады вызвалілі двух грамадзянаў Катару, затрыманых ў лютым у маскоўскім аэрапорце. Адзін з іх мае таксама беларускае грамадзянства.
XS
SM
MD
LG